Каталог

Каталог

Скачать SAY.BY для Айфона, Айпада

Категория: Путешествия
Разработчик: Mikhail Kostyuckovich
Версия: 1.6.0
Размер: 51.9 МБ
Бесплатно

Описание

Мова побач!

Лёгка знаходзь цiкавыя i аўтэнтычныя беларускамоўныя месцы непадалёку! Напрыклад, рэстараны i кафэ з нацыянальнай кухняй,  альбо крамы прыгожых падарунаў з нацыянальным каларытам, дзе не толькi выдатнае беларускамоўнае абслугоўванне, але i нават знiжкi для тых, хто вiтаецца i купляе па-беларуску.
Шматлiкiя месцы ў шматлiкiх гарадах Беларусi разам з кантактнымi дадзенымi, часамi працы i магчымасцю пракласi зручны маршрут да iх.

З прафесiйна агучанымi размоўнiкамi SAY.BY будзь заўсёды упэўнены ў тым, што кажаш i вымаўляеш беларускiя словы правiльна – напрыклад, калi звяртаешся да афiцыянта ў рэстаране, прадаўца ў краме цi кнiгарнi, супрацоўнiка музея, тэатра, кiно. Альбо калi спрабуеш уразiць дзяўчыну (альбо хлопца) запрашэннем на спатканне па-беларуску.
Размоўнікі складзены пад рэдакцыяй Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі i прафесійна агучаны камандай ініцыятывы Gavarun.by.

Дапамагай сваiм сябрам цi калегам з замежжа правесцi час у Беларусi весялей i навучы iх некаторым беларускiм словам i выразам. Спецыяльна для iх складзены размоўнiкi з дадатковай, лёгкай для ўспрымання транскрыпцыяй, якiя арыентаваны на турыстаў i гасцей Беларусi:
- Вiтаннi
- Рэстараны i кавярнi
- Праблемы i экстранная дапамога
- Рамантыка ;)
- Шопiнг
- Транспарт i таксi
- Iншыя карысныя ў паўсядзённай камунiкацыi выразы i словы

Маюцца размоўнiкi і для супрацоўнікаў прадпрыемстваў, якія шануюць беларускую мову, але пакуль робяць толькі першыя крокі для пераходу на беларускамоўнае абслугоўванне сваіх кліентаў.


Практыкуй беларускую мову з SAY.BY i пашырай моўную прастору!

Что нового в версии 1.6.0

- НЕрэальны МОЎНЫ квэст!